Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не захацеў атрымаць дапамогу Літвы супраць каранавірусу, — прэзыдэнт Наўседа


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, 23 красавіка
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, 23 красавіка

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа расказаў, што ў тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам 23 красавіка прапаноўваў дапамогу ў барацьбе з каранавірусам, а ў адказ пачуў толькі падзяку за прапанову.

«Маёй мэтай было даведацца, ці ёсьць нейкія спосабы дапамагчы беларускаму боку лягчэй справіцца з пагрозай каранавірусу, мы гатовыя гэта зрабіць як парадамі, так і сродкамі, — перадае словы Наўседы агенцтва BNS. — Падчас гутаркі прэзыдэнт проста падзякаваў за гэта, але ня выказаў канкрэтнага жаданьня атрымаць дапамогу таго ці іншага кшталту».

Наўседа казаў 1 красавіка, што «мы ня можам давяраць» афіцыйнай беларускай статыстыцы пра эпідэмію каранавірусу, бо «беларускі кіраўнік ацэньвае сытуацыю з пэўнай бравадай». Цяпер ён мяркуе, што ў Беларусі зьмяніўся падыход да каранавірусу — да яго ставяцца «напраўду як да пагрозы грамадзкаму здароўю», больш «строга», чым раней».

«Зробленыя пэўныя захады, якія беларускі прэзыдэнт мне выклаў, — расказаў Наўседа. — У мяне няма падставаў ня верыць статыстыцы, паколькі я маю альтэрнатыўныя статычныя зьвесткі пра захворваньні і іх дынаміку».

Пра прапанову Наўседы расказала толькі яго прэс-служба, а беларускія дзяржаўныя СМІ яе ня згадвалі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG