Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі: настаўнікі не павінны весьці ўрокі дыстанцыйна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве адукацыі назвалі адкрыцьцё школ апраўданым крокам і заявілі, што настаўнікі не павінны праводзіць урокі ў клясах, а потым весьці онлайн-навучаньне для адсутных.

«Пэдагогі не павінны весьці ўрокі дыстанцыйна. У нас арганізаваны навучальны працэс у школах, дзе яны даюць дзецям матэрыял. Пасьля ўрокаў адсутным можа быць выдадзена толькі хатняе заданьне», — заявіла агенцтву Інтэрфакс прэс-сакратарка Мінадукацыі Людміла Высоцкая.

Паводле яе, адсутныя на занятках дзеці, калі трэба, могуць атрымаць кансультацыі ад настаўнікаў асабіста, па электроннай пошце ці прыйсьці ў школу ў шосты навучальны дзень — суботу.

У міністэрстве лічаць адкрыцьцё школ цалкам апраўданым крокам.

«Дзеці ж усё роўна дома не сядзяць увесь час. А ў школе яны, можа, знаходзяцца яшчэ ў большай бясьпецы», — адзначыла прэс-сакратарка Мінадукацыі.

Паводле Мінадукацыі, у параўнаньні зь першым днём 4-й чвэрці вучняў у школах стала больш: 20 красавіка ў школы выйшлі 30–40% вучняў.

Як будуць атэстоўваць тых дзяцей, бацькі якіх вырашылі да канца навучальнага году пакінуць іх дома, пакуль канчаткова ня вырашылі.

Як заявіў 23 красавіка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Кадлубай, разглядаецца варыянт, што вучняў школ, якія ў чацьвёртай чвэрці не наведваюць урокі ў клясах, могуць атэставаць па выніках першых трох чвэрцяў.

«Я не выключаю тое, што бацькі, як яны выказваюцца ў камэнтарах, палічаць, што здароўе іх дзяцей першаснае... У такім выпадку дзеці будуць атэставаныя па выніках тых адзнак, якія яны атрымалі ў трох чвэрцях. Гэта дазваляюць правілы атэстацыі», — сказаў Аляксандар Кадлубай.

Паводле яго, Мінадукацыі неўзабаве прыме дакумэнт, які растлумачыць, як ацэньваць веды пры вочным і завочным навучаньні.

Экзамены і выпускныя для школьнікаў, а таксама ўступную кампанію ў ВНУ плянуюць правесьці ў традыцыйныя тэрміны, аднак пры зьмене абставінаў гэтае рашэньне могуць перагледзець.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG