Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ААН заявілі пра магчымы голад «біблейскіх маштабаў» праз COVID-19


Будынак ААН у Нью-Ёрку.
Будынак ААН у Нью-Ёрку.

Чалавецтва можа сутыкнуцца з голадам «біблейскіх маштабаў» з прычыны пандэміі каранавірусу, калі не наладзіць харчовую бясьпеку.

Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар Усясьветнай харчовай праграмы (УХП) ААН Дэвід Бізьлі. Паводле УХП, да канца 2020 году з вострай нястачай харчаваньня ў сьвеце могуць сутыкнуцца 265 мільёнаў чалавек. Гэта лічба ўдвая больш за леташнюю — ад каранавірусу на мяжы голаду апынуліся 130 млн чалавек.

Па словах вядучага эканаміста праграмы Арыфа Хусэйна, рэжым самаізаляцыі і эканамічная рэцэсія ўжо ўдарылі па жыхарах краінаў, якія галадаюць.

Гаворка ідзе найперш пра краіны Афрыкі, дзе жыве палова галадоўнікаў. Яшчэ 43 млн чалавек, якія сутыкаюцца з голадам, пражываюць на Блізкім Усходзе і ў Азіі. 18,5 млн — у краінах Карыбскага басэйну і Лацінскай Амэрыкі.

У аўтараў дакладу Глябальнай сеткі барацьбы з харчовымі крызісамі (у яе ўваходзіць УХП) асьцярогу выклікае таксама сытуацыя на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Бізлі назваў пандэмію каранавірусу «найгоршым гуманітарным крызісам з часоў Другой усясьветнай вайны».

Паводле яго, без дапамогі УХП «штодня ад голаду будуць паміраць 300 тысяч чалавек, і так на працягу трох месяцаў». Бізьлі дадаў, што гэтыя лічбы ня ўлічваюць наступстваў пандэміі COVID-19.

Па адным з сцэнарыяў праграмы, голад распаўсюдзіцца ў 30 краінах сьвету. У дзесяці зь іх ужо цяпер каля мільёна чалавек знаходзяцца на мяжы галоднай сьмерці.

У пачатку красавіка ў ААН паведамілі, што праз каранавірус 8,3 мільёна чалавек у арабскім рэгіёне апынуцца за рысай беднасьці, а колькасьць тых, хто недаатрымае харчоў, вырасьце на 2 млн. Пры гэтым ужо цяпер у арабскіх краінах больш як 101 мільён чалавек знаходзяцца на мяжы галечы, а 52 млн недаядаюць.

Чакаецца, што страчаныя даходы ад турызму, падзеньне грашовых перакладаў і паездак, а таксама іншыя абмежаваньні, зьвязаныя з пандэміяй, акажуць найбольшы ўплыў на харчовую бясьпеку, лічыць УХП.

УХП заявіла, што прагназуе патрэбу ў фінансаваньні для сваіх праграм дапамогі сёлета ў памеры ад 10 да 12 млрд даляраў ЗША, што нашмат больш за рэкордныя 8,3 млрд даляраў ЗША, прыцягнутых летась.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG