Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі: забарона на паездкі павінна дзейнічаць год


Мілаш Зэман
Мілаш Зэман

Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман лічыць, што абмежаваньні на паездкі грамадзян за мяжу, якія дзейнічаюць у краіне, павінны працягвацца год.

Гэта неабходна, каб не дапусьціць новай хвалі захваральнасьці на COVID-19. Такія наступствы, па словах Зэмана, могуць выклікаць паездкі ў краіны, дзе пакуль захоўваецца складаная эпідэміялягічная сытуацыя. Прэзыдэнт параіў жыхарам атрымліваць асалоду гэтым летам ад мясцовай прыгажосьці.

У сярэдзіне сакавіка чэскія ўлады ўвялі забарону на выезд і ўезд у краіну, каб стрымаць распаўсюд каранавірусу. Выключэньні датычаць толькі некаторых выпадкаў. Сярод іх паездкі зь неадкладных прычынаў, у тым ліку для лячэньня; дазволы, якія выдаюцца кіроўцам вялікагрузнага транспарту.

Турыстычныя арганізацыі і кампаніі раней хадайнічалі аб тым, каб дазволіць на сэзон падарожжаў хаця б паехаць у Славаччыну або Харватыю. Гэта два з найбольш папулярных напрамкаў у чэхаў, дзе сытуацыя з COVID-19 цяпер параўнальна спакойная.

У самой Чэхіі, паводле апошніх дадзеных, было зарэгістравана звыш 6700 выпадкаў заражэньняў каранавірусам, памерлі 186 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG