Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзіцячым садку ў Снове дзяцей і супрацоўнікаў адправілі ў самаізаляцыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў Нясьвіскім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Частка супрацоўнікаў і дзяцей знаходзяцца пад назіраньнем. Нікога нікуды не забіралі, проста самаізаляцыя, каб меней людзей хварэла. Сад закрылі, бо бацькі ўжо тыдні тры дзяцей асабліва не пускалі, і на мінулым тыдні было толькі недзе 24 чалавекі».

На пытаньне, ці насамрэч выявілі каранавірус у адной з супрацоўніц садка, у цэнтры сказалі, што ня могуць даваць такія тлумачэньні. Маўляў, уся статыстыка ёсьць на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Загадчыца садка Алена Грэчка нічога пра садок карэспандэнту Свабоды не сказала.

«Ніякія камэнтары я даваць не магу. Зьвязвайцеся з аддзелам адукацыі. Я рэкамэндую вам зьвярнуцца да першакрыніцы, каб не зьбіраць плёткі. У нас ёсьць начальства, санітарныя службы, яны дадуць вычарпальныя камэнтары», — сказала загадчыца садка.

У Нясьвіскай раённай лякарні таксама не падалі ніякай інфармацыі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG