Падзеі 11 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
11 красавіка 2011 году адбыўся выбух у менскім мэтрапалітэне. У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, 203 пацярпелі. Паводле судовага выраку меркаваных выканаўцаў выбуху Уладзіслава Канавалава і Дзьмітрыя Кавалёва расстралялі.
Таксама ў гэты дзень
1814 — францускі імпэратар Напалеон Банапарт адрокся ад пасаду.
1923 — у Вільні пачаўся першы зьезд пэдагогаў беларускіх сярэдніх школ Заходняй Беларусі, скліканы Таварыствам беларускай школы.
1927 — прынялі другую Канстытуцыю БССР.
1963 — гурт «The Beatles» выдаў сынгл «From Me to You». Гэта стала іх першай песьняй, якая трапіла на вяршыню ангельскага гіт-параду.
1995 — 19 дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня абвясьцілі галадоўку на знак пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму. На рэфэрэндум выносіліся пытаньні аб скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, зьмены дзяржаўных сымбаляў, інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.
У гэты дзень нарадзіліся
1755 — ангельскі доктар Джэймс Паркінсан, які першы апісаў сымптомы захворваньня, вядомага сёньня пад назвай хваробы Паркінсана. Сёньня ж адзначаецца Сусьветны дзень змаганьня з хваробай Паркінсана.
1936 — Івонка Сурвіла, дзяячка беларускай эміграцыі, ад 1997 году старшыня Рады БНР.
Чытаць кнігу зь Біблятэкі Свабоды «Івонка Сурвіла. Дарога»
У памяці
1937 — у няволі памёр рэпрэсаваны беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч Цішка Гартны (Зьміцер Жылуновіч). Паводле афіцыйнай вэрсіі, ён памёр у Магілёўскай псыхлякарні. Таксама існуе меркаваньне, што ён скончыў жыцьцё самагубствам.
1977 — памёр Жак Прэвэр, францускі паэт.