Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лікёра-гарэлачныя заводы Беларусі пачалі выраб антысэптыкаў для барацьбы з каранавірусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік расказаў 9 красавіка, што лікёра-гарэлачныя заводы краіны будуць выпускаць па 23 тоны антысэптычных сродкаў штодзённа, піша БелТА.

За мінулы дзень яны адгрузілі 14 тон і «выходзяць на праектную магутнасьць» у 23 тоны за дзень.

На «Менск Крышталі» адзначылі, што антысэптыкі выпускаюць зь мінулага тыдня ў Горадні і Клімавічах у тары па 1 і 5–6 літраў, могуць выпускаць да 25 тон на дзень і пашырыць вытворчасьць яшчэ больш. Таксама на «Крышталі» распрацавалі рэцэптуры дэзынфэкцыйных сродкаў для апрацоўкі паверхняў.

Антысэптыкі пачалі вырабляць і на лікёра-гарэлачным заводзе «Прыдзьвіньне», што ў Багушэвічах. Пакуль выпускаюць па 800 шасьцілітровых бутляў за дзень, але плянуюць пачаць выпуск таксама ў бутэльках па 0,5 і 1 літры.

Пакуль у аптэках Беларусі маецца дэфіцыт антысэптыкаў. У кампаніі «БелАнтысэптыка» Tut.by расказалі, што сталі выпускаць удвая больш прадукцыі ў сувязі з ростам попыту, але попыт павялічыўся ўжо ўтрая. Цяпер прадпрыемства працуе на максымальнай нагрузцы, імкнецца забясьпечыць найперш мэдыцынскія ўстановы.

Квоты на вытворчасьць дызынфэкцыйных сродкаў у Беларусі нядаўна падвысілі з 30 тысячаў дэкалітраў да 330 тысячаў дэкалітраў на год, зь іх на «Белхарчпрам» прыпадае 150 тысяч, на прадпрыемствы Менскай вобласьці — 180 тысяч.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG