Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік WHO заклікаў Беларусь разгледзець больш жорсткія віды дыстанцыяваньня — аж да карантыну


Прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў
Прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў

Прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя ў Беларусі (World Health Organization, WHO) Батыр Бердыклычаў заявіў, што ў Беларусі важна прыняць больш жорсткія меры сацыяльнага дыстанцыяваньня ў сувязі з пандэміяй каарнавірусу, паведамляе Tut.by.

Батыр Бердыклычаў адзначыў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, што з 30-31 сакавіка ў Беларусі ідзе рэзкі рост захваральнасьці.

«Калі глядзець на досьвед краін, якія прайшлі гэты шлях, з 4-6-га тыдня ідзе экспанэнтны рост выпадкаў. А да 8-га тыдня падыходзяць да піку. Для Беларусі гэта наступны этап. Гэта этап не завезеных выпадкаў, а перадачы сярод мясцовага насельніцтва. Чакаем далейшага росту», — сказаў ён.

Батыр Бердыклычаў згодны зь міністрам аховы здароўя Беларусі Ўладзімерам Каранікам у тым, што пік захворваньняў прыпадзе на канец красавіка – травень, і таму ён лічыць важным далейшыя захады сацыяльнага дыстанцыяваньня — ад рассаджваньня людзей на больш бясьпечную адлегласьць — як у Авальнай залі — да больш жорсткіх мераў: пераводу на дыстанцыйнае навучаньне, забароны масавых мерапрыемстваў, увядзеньня карантыну.

Сам па сабе карантын не спыняе перадачу вірусу, але ён запаволіць рост колькасьці інфікаваных, адзначыў Бердыклычаў і заклікаў разгледзець больш жорсткія захады дыстанцыяваньня цяпер, да наступленьня піку.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG