Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі адзін дэпутат Палаты прадстаўнікоў надзеў маску на сэсію. ФАТАФАКТ


Тэнгіз Думбадзэ ў масцы на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў
Тэнгіз Думбадзэ ў масцы на паседжаньні Палаты прадстаўнікоў

На паседжаньні Палаты прадстаўнікоў дэпутаты сядзяць ня парамі, як звычайна, а па адным, але маску носіць толькі адзін дэпутат са 110, заўважае Office.life.

Дэпутат у масцы — 55-гадовы журналіст Тэнгіз Думбадзэ. На паседжаньні ён расказаў, што за апошні дзень заразіліся 20–30 мэдыкаў, адзначыў нізкія (25–30 рублёў) даплаты мэдыкам за працу, зьвязаную з каранавірусам. Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік адказаў яму, што даплаты большыя, і ў лекараў дасягаюць 600 рублёў.

Думбадзэ заклікаў прыняць больш жорсткія захады супраць вірусу.

Два дні таму дэпутат па сваёй старонцы ў Facebook заклікаў усіх па магчымасьці заставацца дома, зьвяртацца да лекараў пры першых жа сымптомах, дапамагаць пажылым і не адчайвацца.

Пра нейкія сымптомы хваробы ў сябе Думбадзэ не паведамляў. Але мэдыкі заклікаюць насіць маскі, каб абараніць іншых. Сама маска не абароніць таго, хто яе носіць, ад вірусу, але можа абараніць тых, хто знаходзіцца побач, ад вірусу, які носіць чалавек.

COVID-19 можа праходзіць і без сымптомаў (паводле аднаго з дасьледаваньняў, пры гэтым могуць нават псавацца лёгкія), але з магчымасьцю перадачы вірусу SARS-CoV-2, які яе выклікае. Але Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе здаровым людзям насіць маскі толькі тады, калі яны дапамагаюць чалавеку з падазрэньнем на каранавірус.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG