Міністэрства аховы здароўя Беларусі 8 красавіка апублікавала ў Telegram статыстыку выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў краіне. Раней Мінздароўя тлумачыла, што атрымлівае зьвесткі двойчы на дзень, у 8 раніцы і 18 вечара.
Паводле Мінздароўя, на раніцу 8 красавіка:
- 976 пацыентаў з каранавірусам на лячэньні;
- зь іх 33 маюць патрэбу ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх;
- у «большай часткі» пацыентаў хвароба праходзіць «у лёгкай або сярэдняй форме», а колькасьць пацыентаў у цяжкім стане не паведамляецца;
- 77 выпісаныя здаровымі;
- памерлі 13 інфікаваных каранавірусам — новых сьмерцяў за дзень ня выявілі;
- разам гэта дае 1066 прызнаных выпадкаў — плюс 205 выпадкаў за дзень;
- для пацыентаў з каранавірусам прадугледзелі больш за 7000 месцаў у лякарнях;
- ад пачатку эпідэміі правялі каля 46 тысяч тэстаў на каранавірус, цяпер іх робяць у 13 лябараторыях;
- «у барацьбе з COVID-19» задзейнічана 25 тысячаў мэдыкаў.
Статыстыка па абласьцях на 8 красавіка выглядае наступным чынам (паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА):
- Менск — 601 чалавек шпіталізаваныя, 45 выпісаныя, 5 памерлі.
- Менская вобласьць — 104 шпіталізаваны, 1 выпісаны, 3 памерлі.
- Віцебская вобласьць — 200 шпіталізаваныя, 30 выпісаныя, 5 памерлі.
- Гомельская вобласьць — 32 шпіталізаваныя, 1 выпісаны, 0 памерлых.
- Магілёўская вобласьць — 25 шпіталізаваных, выпісаных і памерлых няма.
- Горадзенская вобласьць — 11 шпіталізаваных, выпісаных і памерлых няма.
- Берасьцейская вобласьць — 3 шпіталізаваныя, выпісаных і памерлых няма.
Днём раней, паводле Мінздароўя, у Беларусі быў 861 выпадак COVID-19: 794 пацыенты знаходзіліся ў лякарнях (зь іх 31 — на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх), 54 паправіліся і былі выпісаныя, 13 чалавек памерлі. За суткі было 160 новых выпадкаў, але міністэрства не прызнала ніводнай новай сьмерці.
Паводле БелТА, разьмеркаваньне выпадкаў COVID-19 па абласьцях такое:
- Берасьцейская вобласьць — 3 шпіталізаваныя;
- Горадзенская вобласьць — 11 шпіталізаваных;
- Магілёўская вобласьць — 25 шпіталізаваных;
- Гомельская вобласьць — 32 шпіталізаваныя, 1 выпісаны;
- Менская вобласьць — 104 шпіталізаваныя, 1 выпісаны, 3 памерлі;
- Віцебская вобласьць — 200 шпіталізаваныя, 30 выпісаныя, 5 памерлі;
- Менск — 601 шпіталізаваны, 45 выпісаныя, 5 памерлі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.