Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Як яны прымуць рашэньне ў гэтым каранапсыхозе, так і будзе» — школьныя вакацыі падоўжылі на 6 дзён

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як паведаміла Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у сваім тэлеграм-канале, тэрміны вясновых канікул працягваецца на 6 дзён з 6 па 11 красавіка ўключна.

«Адукацыйны працэс у чацьвёртай чвэрці будзе ажыцьцяўляцца з 13 красавіка па 30 траўня», паведамляе міністэрства адукацыі.

Як паведамляе БелТА, міністар адукацыі Ігар Карпенка далажыў Аляксандру Лукашэнку аб сытуацыі, сабраўшы папярэдне думкі і звароты бацькоў вучняў.

Аляксандар Лукашэнка заяўляў 3 красавіка, што вакацыі могуць падоўжыць:

«Я ў гэтай сытуацыі сам знаходжуся як бацька, — сказаў Лукашэнка. — І я лічу, што патрабаваньні падоўжыць вакацыі з боку бацькоў, мэдыцыны — гэта няправільна.

Але калісьці я сказаў, што мы ня будзем ціснуць [у арыгінале сказана «довлеть». — РC] над бацькамі. Гэта іхныя дзеці, іхнае жыцьцё. І як яны прымуць рашэньне ў гэтым каранапсыхозе, так і будзе.

Таму я катэгарычна супраць, я ня згодны, што трэба дзіця выключыць з дзіцячага садку ці школы, падоўжыўшы вакацыі. Але калі паабяцаў, што будзе так, як просяць бацькі, так і будзе».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Інфармацыя аб зьмене тэрмінаў вясновых канікул зьявілася яшчэ ў сярэдзіне мінулага месяца. 17 сакавіка некалькі чалавек, чые дзеці вучацца ў розных школах і гімназіях Менска, паведамілі, што іх апавясьцілі аб пераносе пачатку вясновых канікул на тыдзень раней, на 23 сакавіка. Зьвесткі зыходзілі ад клясных кіраўнікоў і прадстаўнікоў школьнай адміністрацыі. Міністэрства адукацыі спачатку не камэнтавала гэтую інфармацыю, але праз некалькі гадзін дало абвяржэньне, а праз два дні на нарадзе па эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне Лукашэнка выступіў супраць карантыну ў школах і пераносу вакацый.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG