Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зьвярнулася па крэдыт МВФ, які не хацела прасіць яшчэ тыдзень таму


Урад і Нацыянальны банк Беларусі паведамілі 30 сакавіка пра пачатак перамоваў зь Міжнародным валютным фондам аб фінансавай падтрымцы «ў сувязі з выклікамі, што паўсталі перад эканомікай краіны з прычыны пагаршэньня глябальнай эканамічнай сытуацыі і пандэміі каранавірусу».

Паводле іх супольнага прэс-рэлізу, гаворка ідзе пра «інструмэнт хуткага фінансаваньня МВФ», прызначаны для пераадоленьня сытуацыяў, якія вымагаюць экстранага фінансаваньня. МВФ раней заяўляў, што гатовы даць краінам зь «сярэднім узроўнем даходу» на гэтыя мэты да 40 млрд даляраў.

«Зыходзячы з умоваў доступу да інструмэнту хуткага фінансаваньня», Беларусь можа прэтэндаваць на крэдыт каля 900 млн даляраў.

У канцы мінулага тыдня паведамлялася, што ў МВФ зафіксавалі небывалы ўсплёск запытаў экстранае фінансаваньне. Такія запыты тады падала 81 краіна, уключаючы 50 дзяржаваў зь нізкім узроўнем даходу насельніцтва і 31 дзяржава зь сярэднімі даходамі.

Яшчэ тыдзень таму, 23 сакавіка віцэ-прэм’ер Беларусі Дзьмітры Круты казаў, што Беларусь ня будзе зьвяртацца ў МВФ па экстранае фінансаваньне у сувязі з пандэміяй каранавірусу. Перамовы аб новай краінавай праграме пачнуцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, казаў Круты, бо фонд «не вядзе перамоваў пра крэдыты падчас электаральных кампаній».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG