Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Даляр — 2,6, эўра — рэкордныя 2,88. Беларускі рубель упаў на першых таргах тыдня


Абмен валютаў
Абмен валютаў

30 сакавіка таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы пачаліся з умацаваньня асноўных замежных валютаў.

За даляр на закрыцьці таргоў давалі 2,6023 рубля (+2,69 капейкі, або +1% да пятніцы).

За эўра давалі 2,8793 рубля (+4,22 капейкі, +1,49%). За 100 расейскіх рублёў давалі 3,26 беларускага (–5,21 капейкі, –1,57%).

Максымальнай адзнакі амэрыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла адразу на 8 капеек, да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі.

Эўра тады дадаў 6 капеек, да 2,83 рубля, але той паказьнік ужо пабіты.

На фоне абвалу нафтавых цэнаў страчвае пазыцыі толькі расейскі рубель, які патаньнеў на 6 капеек — да 3,2496. Здае ён пазыцыі і на Маскоўскай біржы: больш за 80 за даляр і амаль 90 за эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG