Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны G20 паабяцалі адзіны фронт і $5 трыльёнаў у барацьбе з каранавірусам


Уладзімір Пуцін на саміце G20, праведзеным 26 сакавіка 2020 па відэасувязі
Уладзімір Пуцін на саміце G20, праведзеным 26 сакавіка 2020 па відэасувязі

Краіны «Вялікай дваццаткі» (G20) паабяцалі адзіным фронтам змагацца з пандэміяй каранавірусу і інвэставаць у сусьветную эканоміку 5 трыльёнаў даляраў для зьмякчэньня наступстваў крызісу.

«Барацьба з гэтай пандэміяй патрабуе празрыстага, магутнага, скаардынаванага, маштабнага і навукова абгрунтаванага глябальнага адказу ў духу салідарнасьці», — гаворыцца ў сумеснай заяве краін G20 пасьля пазачарговага саміту, праведзенага па відэасувязі 26 сакавіка.

Краіны G20 таксама паабяцалі разам з Міжнародным валютным фондам, Сусьветнай арганізацыяй здароўя і рэгіянальнымі банкамі хутка распрацаваць магутны фінансавы пакет для падтрымкі краінаў, якія разьвіваюцца.

У групу G20 уваходзяць: Аўстралія, Аргентына, Бразылія, Брытанія, Нямеччына, Індыя, Інданэзія, Італія, Канада, КНР, Мэксыка, Расея, Саудаўская Арабія, ЗША, Турэччына, Францыя, Паўднёвая Карэя, ПАР, Японія, а таксама Эўразьвяз. Краіны, якія ўваходзяць у склад «Вялікай дваццаткі», прадстаўляюць 80% глябальнага ВУП.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG