Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пакараньне будзе». Трэнэрку, якая абуральна выказвалася пра беларускую мову, выклікалі ў райвыканкам


Супрацоўніца Клімавіцкай ДЮСШ Іна Кардабнева
Супрацоўніца Клімавіцкай ДЮСШ Іна Кардабнева

Яе абяцаюць пакараць на месцы працы — у Клімавіцкай ДЮСШ.

Гаворка пра супрацоўніцу Клімавіцкай ДЮСШ Іну Кардабнёву, якая заявіла ў сваім відэаблогу, што беларуская мова, «жудасная і блытаная», «робіць беларускіх дзяцей яшчэ тупейшымі».

«Яе ўжо выклікалі ў райвыканкам, патрабуюць характарыстыку, пайшлі разьбіраньні», — паведаміла Свабодзе намесьніца дырэктара Клімавіцкай ДЮСШ Ларыса Рагоўская.

Ларыса Рагоўская сказала карэспандэнту Свабоды, што чула выказваньні Іны Кардабнёвай і што тая будзе пакараная.

Паводле прадстаўніцы адміністрацыі школы, выказваньні Іны Кардабнёвай не адлюстроўваюць пазыцыі навучальнай установы.

«Гэта яе думка, якую яна выклала ў інтэрнэт. Яна граматны супрацоўнік, але я ня ведаю, чаму яна так напісала і выклала ў інтэрнэт у выходны дзень. Пакараньне будзе».

Сама Ларыса Рагоўская лічыць, што беларускую мову неабходна вывучаць.

«Я нават за тое, каб усе школы перавялі на беларускую мову і вывучалі нашу мову. І ня трэба яе гадзіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG