Па выніках валютных таргоў 20 сакавіка даляр ЗША каштуе 2,5592 беларускага рубля.
Гэта абсалютны максымум цаны амэрыканскай валюты. У пачатку 2020 году яна каштавала 2,1036 беларускага рубля.
Эўра, наадварот, крыху страціў у параўнаньні з учарашнім максымумам — з 2,764 напярэдадні да 2,7621 (у студзені быў 2,3524).
Расейскі рубель умацаваўся адразу на 9,5 капейкі і цяпер каштуе 3,276 за 100 адзінак.