Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане 67 пасажыраў самалёта зь Менску адправілі на карантын


©Shutterstock
©Shutterstock

Самалёт зь Менску, які 18 сакавіка ляцеў у сталіцу Казахстану Нур-Султан, перанакіравалі ў Караганду, а ўсіх 67 пасажыраў на борце накіравалі ў карантын, піша выданьне Vlast.kz.

Паводле зьвестак FlightRadar24, з Нур-Султана ў Караганду перанакіравалі самалёт «Белавія», рэйс EW-399PO, які вылятаў зь Менску вечарам 17 сакавіка.

У «Белавія» пацьвердзілі Tut.by, што самалёт пасадзілі дзеля карантынных захадаў, а ў аэрапорце Караганды расказалі, што сам самалёт ужо вярнуўся ў Менск. У амбасадзе Беларусі ў Казахстане парталу расказалі, што грамадзянаў Беларусі на борце не было.

Міністэрства замежных справаў Беларусі недасяжнае для апэратыўных камэнтароў.

Карантын можа быць зьвязаны з пандэміяй COVID-19, хоць афіцыйных прычынаў не паведамляюць. У Казахстане на 18 сакавіка зафіксавалі 35 інфікаваных новым каранавірусам, у Беларусі агулам 51 выпадак, але 5 пацыентаў ужо выпісалі здаровымі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG