Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь Антон Бычкоўскі паведаміў Свабодзе, што рашэньня аб увядзеньні памежнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы не прымалася.
«Тое, што распаўсюджваюць тэлеграм-каналы — гэта чуткі. Што тычыцца высунуліся — ня высунуліся — гэта чуткі, а чуткі і паведамленьні тэлеграм-каналаў мы не камэнтуем.
Рашэньняў з нагоды ўвядзеньня памежнага кантролю ў беларуска-расейскім кірунку з боку органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь не прымалася», — заявіў Антон Бычкоўскі.
Раней прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту сказаў, што беларускіх памежнікаў на мяжы з Расеяй няма.