Знакаміты беларускі паўабаронца Аляксандар Глеб завяршыў кар’еру ва ўзросьце 38 гадоў.
Як паведамляе «Прэсбол», пра гэта футбаліст заявіў на адмысловай прэс-конфэрэнцыі пасьля прагляду дакумэнтальнага фільму Белтэлерадыёкампаніі пра яго.
Глеб гуляў за менскае «Дынама», барысаўскае БАТЭ, потым за нямецкі «Штутгарт», ангельскі «Арсэнал» і гішпанскую «Барсэлёны». Яго апошнім клюбам стала беларуская «Іслач».
У складзе зборнай Беларусі паўабаронца правёў 80 матчаў і забіў 6 галоў. Нейкі час ён быў капітанам зборнай.