Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускай футбольнай зборнай будзе новы капітан


Цяперашні капітан Аляксандар Глеб падчас сустрэчы з галоўным трэнэрам зборнай Бэрндам Штанге папрасіў вызваліць яго ад капітанскіх абавязкаў.


Як паведаміла прэсавая служба Беларускай фэдэрацыі футбола, 9 лютага Бэрнд Штанге наведаў футбольны клюб "Штутгарт", за які выступае Глеб. Той патлумачыў, што хоча сканцэнтравацца на паляпшэньні сваіх паказчыкаў у клюбе, але пры гэтым "максымальна дапамагчы камандзе ў адборачным раундзе чэмпіянату Еўропы-2012".

Аляксандар Глеб
Штанге прызначыў Аляксандра Глеба капітанам зборнай перад пачаткам адборачнага раунда чэмпіянату сьвету-2010.

Новы капітан беларускай каманды мае быць аб'яўлены перад першым афіцыйным сёлетнім матчам зборнай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG