Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: МЗС Беларусі параіў устрымацца ад наведваньня Італіі і Ізраілю


Уладзімер Макей, міністар замежных спраў Беларусі
Уладзімер Макей, міністар замежных спраў Беларусі

Міністэрства замежных справаў Беларусі ў Facebook пераказала сытуацыю з карантыннымі захадамі ў Італіі і Ізраілі, а таксама параіла беларусам устрымацца ад наведваньня гэтых краінаў «у гэты востры пэрыяд без асаблівай неабходнасьці».

МЗС нагадаў, што:

  • У Італіі ад 10 сакавіка да 3 красавіка ўвялі рэжым строгага карантыну па ўсёй краіне. У гэты час перасоўваньні па краіне дазволеныя толькі дзеля працы, патрэб здароўя і з прычыны надзвычайных сытуацый, а ўсе грамадзкія, культурныя, спартовыя імпрэзы і рэлігійныя сходы, кірмашы і выставы забароненыя. Не дапускаюцца турыстычныя паездкі, а ў пасажыраў па прыбыцьці патрабуюць назваць абгрунтаваную мэту паездкі.
  • У Ізраілі для ўсіх, хто прыбыў або прыбудзе з-за мяжы ў пэрыяд ад 9 да 23 сакавіка, абавязковы 14-дзённы карантын. Іншаземцы па прыбыцьці мусяць даказаць, што змогуць знаходзіцца два тыдні ў рэжыме ізаляцыі. Грамадзяне Беларусі ад 12 сакавіка абавязаныя за 5 дзён да візыту накіраваць адмысловы запыт у амбасаду Ізраілю, іначай у краіну ня пусьцяць.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG