Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: Італія пашырыла карантын на ўсю сваю тэрыторыю


У Рыме, 7 сакавіка
У Рыме, 7 сакавіка

Прэм'ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ абвясьціў аб пашырэньні абмежавальных захадаў, уведзеных некалькі дзён таму на поўначы Італіі, на ўсю тэрыторыю краіны.

У прыватнасьці, уводзяцца абмежаваньні на паездкі па Італіі, каб спыніць распаўсюджваньне каранавірусу.

«Ня будзе так званых „чырвоных зонаў“. Італія цалкам абвяшчаецца ахоўнай зонай з аўторка», — сказаў Контэ.

Журналісты адзначаюць, што абмежаваньні датычацца тых, хто знаходзіцца на карантыне. Пералік падстаў для паездак можа заставацца даволі шырокім.

У Італіі ў ноч на панядзелак за адзін дзень колькасьць заражаных людзей вырасла на 1807. Агульная колькасьць заражаных складае 9172. Колькасьць памерлых ад COVID-19 у Італіі складае 463.

Хвароба COVID-19 выклікаецца каранавірусам SARS-CoV-2 (раней называўся 2019-nCoV), які належыць да вялікай групы каранавірусаў. У некаторых выпадках хвароба працякае ў лёгкай форме, у іншых — з сымптомамі прастуды і грыпу, уключаючы гарачку й кашаль. Ён можа перарасьці ў пнэўманію, якая можа стаць сьмяротнаю.

Большасьць пацыентаў папраўляюцца, паміраюць пераважна людзі з аслабленай імуннай сыстэмай, асабліва пажылыя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG