Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: што адбываецца ў суседніх зь Беларусьсю краінах


Мэдыкі правяраюць пасажыраў, якія прыбылі ў маскоўскі аэрапорт «Шарамецьева» зь Італіі, 8 красавіка
Мэдыкі правяраюць пасажыраў, якія прыбылі ў маскоўскі аэрапорт «Шарамецьева» зь Італіі, 8 красавіка

У краінах Усходняй Эўропы колькасьць зафіксаваных выпадкаў каранавірусу абмяжоўваецца дзясяткамі ці нават адзінкамі хворых. Аднак некаторыя суседнія зь Беларусьсю краіны абвясьцілі пра ўвядзеньне адмысловых захадаў, каб абмежаваць пашырэньне вірусу.

Польшча

  • Колькасьць выпадкаў — 18
  • Уведзены санітарны кантроль на ўсіх межах
  • Адмененыя ўсе масавыя мерапрыемствы
  • Матчы футбольнага чэмпіянату праходзяць пры пустых трыбунах
  • У некаторых гарадах прафіляктычна зачынілі школы і дзіцячыя садкі

Латвія

  • Колькасьць выпадкаў — 8
  • МЗС не рэкамэндуе наведваць больш за 20 краінаў сьвету.
  • Строгія захады бясьпекі ў дачыненьні да людзей, якія прылятаюць з Італіі, Кітаю, Японіі, Сынгапуру, Паўднёвай Карэі і Ірану

Літва

  • Колькасьць выпадкаў — 1
  • Мясцовым органам самакіраваньня загадана абвясьціць эпідэмію грыпу — што, паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, дапаможа запабегчы пашырэньню інфэкцыі
  • Каталіцкая царква раіць вернікам не цалаваць крыжы ў касьцёлах
  • Авіякампанія Air Baltic адклікае рэйсы, бясплатна мяняе білеты

Украіна

  • Колькасьць выпадкаў — 1
  • МЗС рэкамэндуе ўстрымаца ад наведаньня краінаў, найбольш закранутых каранавірусам.

Расея

  • Колькасьць выпадкаў — 20
  • У Маскве ўведзены рэжым самаізаляцыі для тых, хто вярнуўся з «небясьпечных» краінаў, за парушэньне рэжыму пагражаюць крымінальнай адказнасьцю

Чэхія

  • Колькасьць выпадкаў — 40
  • Закрытыя школы
  • Забароненыя мерапрыемствы з колькасьцю ўдзельнікаў больш за 100
  • Уведзены 14-дзённы карантын для ўсіх, хто вяртаецца з Італіі

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG