Лінкі ўнівэрсальнага доступу

IT-кампанія Andersen ахвяравала інфэкцыйнай лякарні 10000 даляраў на змаганьне з каранавірусам


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

IT-кампанія Andersen зьвярнулася да прадстаўнікоў IT-сэктару ў Беларусі з заклікам дапамагчы беларускім лекарам у змаганьні з каранавіруснай інфэкцыяй. Сама кампанія ўжо пералічыла менскай інфэкцыйнай лякарні 10 тысяч даляраў.

Аляксандар Хоміч
Аляксандар Хоміч

Як расказаў Свабодзе заснавальнік і кіраўнік кампаніі Andersen Аляксандар Хоміч, «незалежна ад таго, наколькі небясьпечны каранавірус, лекарам цяпер прыходзіцца нялёгка».

«У мяне маці доктарка, і ў пэўнай ступені я магу ўявіць гэтую кухню. Калі хворых „паводле пляну“, працоўны дзень завяршаецца, як звычайна, а калі іх — кожны, хто чхнуў, ён можа і ня скончыцца. Кітайцы шпіталь пабудавалі за тыдзень, нам таксама трэба пабудаваць. Як нейкі сымбаль супрацьстаяньня навале».

2 сакавіка IT-кампанія Andersen зьвярнулася да беларускіх айцішнікаў праз сацсеткі з заклікам падтрымаць лекараў.

«Апошнім часам усё занепакоеныя каранавірусам. Падумай сам, калі раней падвышаная тэмпэратура і кашаль азначалі проста тыдзень дома, то цяпер любы чых — падстава зьвярнуцца да лекараў: „А ці не падхапіў я той самы жудасны вірус?“ У інфэкцыйныя лякарні замест 2-3 хуткіх на суткі цяпер стаіць чарга.

Мы ў Andersen вырашылі падтрымаць нашых лекараў. Мы хочам даць ім магчымасьць заказаць у аддзяленьне хаця б піцу з колай, а не здавольвацца звыклай манкай і гарбатай, як гэта павінна быць у іх прынята. Гэта простая ўвага, якая заўсёды прыемная! Мы разумеем, што цяпер з рызыкай для ўласнага здароўя яны працуюць, закасаўшы рукавы!

Асабіста ты таксама ў сілах дапамагчы ім, калі перавядзеш даступную табе суму той ці іншай інфэкцыйнай лякарні... Нам здаецца, што IT павінны ня толькі атрымліваць асалоду ад паўсюднай запатрабаванасьці і высокіх заробкаў, але і неяк дапамагаць у такіх нетыповых выпадках. Беражы сябе! Keep cool!» — заклікае IT-кампанія Andersen.

Andersen — IT-аўтсорсінгавы рэзыдэнт Парку высокіх тэхналёгій з офісамі ў Расеі, Украіне і Беларусі, і амаль тысячай супрацоўнікаў. Кампанія стала шырока вядомая дзякуючы арганізацыі бясплатных публічных сустрэч зь вядомымі асобамі.

Міністэрства здароўя пацьвердзіла тры выпадкі заражэньня каранавірусам у Беларусі. 271 чалавек знаходзяцца на карантыне.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG