Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі паведаміў прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя у Беларусі Батыр Бердыклычаў.
«Тэма каранавірусу ў сфэры ўвагі ўсіх краін сьвету. САЗ перагледзела рызыку распасюджваньня каранавірусу ў сьвеце ад высокай да вельмі высокай. САЗ заклікае быць гатовым да зьяўленьня новых выпадкаў і засяродзіцца на трох прыярытэтах:
- працягваць меры нагляду,
- забясьпечыць абарону мэдыцынскага пэрсаналу,
- своечасова інфармаваць насельніцтва пра ўсе рызыкі, каб перапыніць распаўсюджваньне чутак».
На думку Батыра Бердыклычава, у Беларусі праводзіцца вялікая праца ў сувязі з каранавірусам, няма падставаў для панікі.