Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН выдзеліла 15 мільёнаў даляраў на дапамогу ўразьлівым краінам у барацьбе з каранавірусам


Ілюстрацыйнае фота. Людзі ў масках на вуліцах Шанхаю, 17 лютага 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Людзі ў масках на вуліцах Шанхаю, 17 лютага 2020 году

ААН выдзеліла 15 мільёнаў даляраў з Цэнтральнага фонду рэагаваньня на надзвычайныя сытуацыі (Central Emergency Response Fund, CERF) для садзейнічаньня глябальным намаганьням у стрымліваньні каранавірусу COVID-19, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Аб’ява пра гэта была зроблена на фоне рашэньня Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) павысіць узровень пагрозы глябальнай эпідэміі каранавіруса да «вельмі высокага». Гэта максымальны ўзровень у градацыі СААЗ. Пры гэтым арганізацыя заявіла, што ўсё яшчэ ёсьць шанец стрымаць вірус, калі перапыніць ланцужок яго перадачы.

Выдзеленыя ААН сродкі пойдуць СААЗ і Дзіцячаму фонду ААН (UNICEF). Яны будуць выкарыстоўвацца для маніторынгу распаўсюджваньня віруса, расьсьледаваньня выпадкаў захворваньня, дзейнасьці нацыянальных лябараторый і фінансаваньня іншых мерапрыемстваў.

«Гэтыя сродкі дапамогуць гэтым краінам падрыхтавацца да выяўленьня і ізаляцыі выпадкаў захворваньня, абараніць мэдыцынскіх работнікаў і дастойна і адэкватна даглядаць пацыентаў», — адзначыў генэральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус.

СААЗ заклікала адшукаць 675 мільёнаў даляраў для барацьбы з каранавірусам. Ёсьць магчымасьць стрымаць распаўсюджваньне інфэкцыі, калі краіны сьвету зробяць сур’ёзныя захады ў раньнім дыягнаставаньні, ізаляцыі і доглядзе пацыентаў і адсочваньні іхных кантактаў, адзначылі ў ААН.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG