Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала на сваім сайце заяву з нагоды сюжэту на першым канале расейскага тэлебачаньня. Там паведамілі, што ад каранавірусу «першыя сьмерці зафіксаваныя ў ЗША, Аўстраліі, Тайляндзе, Беларусі».
Міністэрства адзначае, што гэтая інфармацыя непраўдзівая ў тым, што тычыцца Беларусі: «У Рэспубліцы Беларусь на сёньняшні дзень зарэгістраваны тры выпадкі, у якіх выдзелены фрагмэнт РНК, які, імаверна, належыць да тыпу каранавірусу 2019-nCoV. Усе тры пацыента адчуваюць сябе здавальняючы, клінічных сымптомаў захворваньня ў іх няма».
Таксама паведамляецца, што «ў сувязях з распаўсюдам фэйкавай інфармацыі ў адносінах да нашай краіны будуць прынятыя адпаведныя меры рэагаваньня таксама па лініі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь».
Абноўлена. На раніцу 3 сакавіка памылку на сайце каналу выправілі памылку. Раней вылучаная фраза была такой: «Первые смерти зафиксированы в США, Австралии, Таиланде, Белоруссии». Відэа, у якім гучала такая фраза, цяпер недасяжнае. Абвяржэньняў ці ўдакладненьняў пра Беларусь на сайце тэлеканалу няма.