Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус выявілі ўжо ў 66 краінах сьвету


Ілюстрацыйнае фота. Змаганьне з каранавірусам у Паўднёвай Карэі
Ілюстрацыйнае фота. Змаганьне з каранавірусам у Паўднёвай Карэі

Выпадкі каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 выявілі ўжо ў 66 краінах сьвету. На 1 сакавіка заразіліся больш за 89 тысяч чалавек, памерлі 3044 чалавекі.

У Кітаі ад вірусу памерлі сама меней 2912 чалавек, заразіліся амаль 80 тысяч, паведамляе Дзяржаўны камітэт гігіены і здароўя Кітаю. Па-за межамі Кітаю новым каранавірусам заразіліся больш за 7 тысяч чалавек, больш за 100 чалавек памерлі. Больш за 45 тысяч чалавек паправіліся.

Апроч Кітаю, найбольшую колькасьць хворых зафіксавалі ў Іране, Італіі, Японіі і Паўднёвай Карэі.

У Кітаі колькасьць новых заражаных апошнія дні стала зьмяншацца, у Эўропе яна, наадварот, расьце. Так, у Італіі эпідэмія каранавірусу распаўсюджваецца імклівымі тэмпамі: калі ўвечары 29 лютага афіцыйна было пацьверджана 1128 выпадкаў заражэньня (у тым ліку 29 памерлых), празь дзень, па стане на 18.00 1 сакавіка, пацьвердзілі ўжо 1577 выпадкаў. Па стане на вечар 1 сакавіка ад Covid-19 у Італіі памёр 41 чалавек, паведамляе corriere.it.

У Беларусі, паводле апошніх дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у лякарнях з падазрэньнем на каранавірусную інфэкцыю знаходзяцца тры пацыенты. Ва ўсіх траіх стан здавальняючы, клінічных праяваў хваробы няма. Лябараторна пацьвердзілі выпадак каранавірусу ў студэнта БНТУ з Ірану.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG