Падзеі 4 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
4 лютага 1746 году нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.
Таксама ў гэты дзень
1789 — Джорджа Вашынгтона абралі першым прэзыдэнтам ЗША.
1861 — утварыліся Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі, сэпаратысцкая дзяржава, якая праіснавала да 1865 году.
1945 — непадалёк ад Ялты пачала працу канфэрэнцыя кіраўнікоў краін антыгітлераўскай кааліцыі — Франкліна Рузвэльта, Ёсіфа Сталіна і Ўінстана Чэрчыля.
2003 — у Менску афіцыйна адчынілася амбасада Палестынскай аўтаноміі.
2004 — пачала працу сацыяльная сетка Facebook.
2005 — пасьля «аранжавай» рэвалюцыі парлямэнт Украіны прызначыў прэм’ер-міністрам краіны Юлію Цімашэнку.
У гэты дзень нарадзіліся
1808 — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі драматург
1897 — Людвіг Эрхард, нямецкі палітык, «бацька» пасьляваенных эканамічных рэформаў у Нямеччыне.
1934 — Арсень Ліс, беларускі навуковец-фальклярыст, пісьменьнік.
У памяці
1931 — пасьля допыту скончыў жыцьцё самагубствам Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык. Паводле іншай вэрсіі, быў застрэлены супрацоўнікамі ГПУ ў сваім доме.
1978 — памёр Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі.