Падзеі 3 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1488 — партугальскі мараплавец Барталамэў Дыяш дасягнуў самага паўднёвага пункту Афрыкі — мыса Добрай Надзеі.
1919 — на Ўсебеларускім зьезьдзе саветаў прынялі першую Канстытуцыю БССР.
1927 — у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
1960 — прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Гаральд Макмілан падтрымаў працэс дэкалянізацыі, назваўшы яго «ветрам пераменаў».
1969 — Ясіра Арафата абралі лідэрам Арганізацыі вызваленьня Палестыны.
1990 — у Менску адбыўся І зьезд Сялянскага саюзу Беларусі
1993 — Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці кампартыі Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1809 — Фэлікс Мэндэльсон, нямецкі кампазытар.
1874 — Гертруда Стайн, амэрыканская пісьменьніца.
1966 — Алена Швайбовіч, беларуская баскетбалістка, пераможца Алімпійскіх гульняў.
1985 — Андрэй Касьціцын, беларускі хакеіст, удзельнік нацыянальнай зборнай Беларусі, граў у клюбах НХЛ.
У памяці
1468 — памёр Ёган Гутэнбэрг, пачынальнік кнігадрукаваньня.
1920 — памёр Антон Шабуня, беларускі палітычны дзяяч, адзін зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады.
1964 — памёр Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, паэт, выдавец.
1989 — памёр Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар.