У Кітаі паводле стану на поўнач 27 студзеня ад новага каранавірусу памерлі ўжо 80 чалавек, паведамляе дзяржаўны камітэт КНР у пытаньнях аховы здароўя.
За апошнія суткі ў Кітаі ад новага каранавірусу памерлі 24 чалавекі. Афіцыйна пацьвердзілі ўжо 2744 выпадкі захворваньняў у 30 правінцыях і муніцыпалітэтах Кітаю, 461 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. У 5794 чалавек падазраюць заражэньне каранавірусам, яшчэ 30 453 чалавекі праходзяць мэдыцынскае абсьледаваньне.
Адзінкавыя выпадкі заражэньня каранавірусам зафіксавалі ў Ганконгу (8), Тайляндзе (7), Макао (5), Тайвані (4), Аўстраліі (4), Сынгапуры (4), Японіі (3), Паўднёвай Карэі (3), ЗША (3), Малайзіі (3), Францыі (3), Віетнаме (2), Нэпале (1) Канадзе (1).
У Беларусі выпадкаў заражэньня кітайскім каранавірусам пакуль не зафіксавана.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ