Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы назвалі Лукашэнку самым папулярным замежным палітыкам


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу, 18 ліпеня 2019 году
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу, 18 ліпеня 2019 году

Раней з Лукашэнкам канкураваў былы прэзыдэнт Казахстану Назарбаеў, але цяпер адышоў у цень.

Генэральны дырэктар дзяржаўнага Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) Валерый Фёдараў расказаў газэце «Известия», што самы папулярны замежны палітык у Расеі цяпер — прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

Кіраўнік ВЦИОМ не назваў канкрэтных лічбаў, але адзначыў, што раней з Лукашэнкам мог канкураваць Нурсултан Назарбаеў, але цяпер ён «адышоў у цень», пакінуўшы пасаду афіцыйнага кіраўніка Казахстану.

Стаўленьне да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага «ў горшы бок зьмянілася», «хайп мінуў», а «рэальныя справы Зяленскага пакуль ня вельмі выклікаюць давер», бо «не адрозьніваюцца істотна ад палітыкі Пятра Парашэнкі».

Уладзіміру Пуціну, сьцьвярджае кіраўнік ВЦІОМ, давярае «больш за 70% апытаных». Прычым давяраюць яму, кажа Фёдараў, нягледзячы на тое, што «нейкія ягоныя матывы могуць у дадзены момант быць невядомыя, але стануць зразумелыя пазьней» — «Пуціну тут лепш відаць, а мы яму давяраем».

Пазытыўнае стаўленьне расейцаў да Лукашэнкі, кажа Фёдараў, зьвязана «не зь ягонай нафтавай, газавай і гандлёвай палітыкай, ня з гандлем „беларускімі крэвэткамі“». А з тым, што Лукашэнка:

  • «…пры ўсіх „але“ ўспрымаецца як прарасейскі палітык, а не празаходні. Людзі гэта цэняць»;
  • «…успрымаецца як сапраўдны руплівы гаспадар, як чалавек, які выбудаваў стабільную эканоміку, якая дынамічна разьвіваецца, забясьпечвае досыць цьвёрды парадак у сваёй краіне».
  • «Шмат хто ў Расеі ўспрымае яго як узор для перайманьня і лічаць, што ў Беларусі ўсё больш жорстка кантралюецца, чым у Расеі, а нашай краіне якраз жорсткасьці не хапае».

Фёдараў адзначыў, што альтэрнатыўная думка «хутчэй маргінальная» і больш распаўсюджаная сярод моладзі, якая «ў нас наогул менш палітыкай цікавіцца, ды і менш пра яе ведае».

Гэтую альтэрнатыўную думку пра Лукашэнку ён апісаў так: «Гэта апошні дыктатар Эўропы, сьмешны дзівак зь мінулага стагодзьдзя, абсалютна несучасны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG