Падзеі 14 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
14 студзеня 1939 году нарадзіўся Васіль Шаранговіч, беларускі мастак, майстар кніжнай і станковай графікі.
Таксама ў гэты дзень
1927 — паліцыя Польшчы арыштавала лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Сярод іх быў і беларускі мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч.
1989 — у Вільні на II Вальным сойме беларускіх суполак заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак.
1995 — у Нясьвіжы адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй
2011 — падчас Язьмінавай рэвалюцыі ў Тунісе кіраўнік дзяржавы Зін аль-Абідзіна Бэн Алі пакінуў пасаду прэзыдэнта.
У гэты дзень нарадзіліся
1893 — Канстанцыя Буйло, беларуская паэтка.
1916 — Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, перакладчык Бібліі і катэхізіса на беларускую мову.
1920 — Мікола Аўрамчык, беларускі паэт.
1926 — Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.
1942 — у вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёну нарадзілася беларуская паэтка і перакладчыца Вера Вярба.
У памяці
1898 — памёр Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік, аўтар «Алісы ў Краіне цудаў».
2005 — памёр Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнаўца.
2015 — памёр Мікалай Тарасюк, беларускі разьбяр.