Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Украіны ўхваліў падпісаньне пагадненьня з «Газпромам»


Кабінэт міністраў Украіны ухваліў падпісаньне міравога пагадненьня з расейскім «Газпромам» у рамках дамоўленасьцяў пра транзыт газу. Адпаведнае распараджэньне ад 27 сьнежня апублікаванае на сайце ўраду.

Таксама зазначана, што падпісаць пагадненьне ўрад упаўнаважыў міністра юстыцыі Дзяніса Малюську.

20 сьнежня прадстаўнікі Ўкраіны, Расіі, Эўразьвязу, а таксама кампаніі «Апэратар газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны», «Нафтагазу» і расейскага «Газпрому» папярэдне дамовіліся захаваць транзыт, затое ўкраінская энэргетычная кампанія адмовілася ад іншых пазоваў супраць расейскага манапаліста.

Сярод найважнейшых дамоўленасьцяў бакоў:

  • «Газпром» пагадзіўся да 29 сьнежня выплаціць «Нафтагазу» 2,9 мільярда даляраў, як гэта прадугледжвае рашэньне Стакгольмскага арбітражу ад лютага 2018;
  • бакі адклікаюць ўсе пазовы, паводле якіх пакуль няма прынятых рашэньняў, у тым ліку — пазоў «Нафтагазу» да расейскай энэргетычнай карпарацыі на 12,2 мільярда даляраў і на 1,33 мільярда кубічных мэтраў газу;
  • з актываў і маёмасьці «Газпрому» здымаюць арышты, бакі адмаўляюцца ад прэтэнзій ў будучыні адносна прэтэнзій у сувязі з кантрактамі на пастаўку і транзыт газу ад 19 студзеня 2009 году;
  • пасьля выкананьня гэтых умоваў — «Газпром» і «Нафтагаз» складаюць дамову аб транзыце газу праз Украіну.

Ва ўкраінскім урадзе заявілі, што на перамовы аб транзыце расейскага газу праз Украіну спатрэбяцца «яшчэ дзень-два».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG