Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Прагі ізноў пратэставалі супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй. Фота і відэа

абноўлена

Пратэст супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй у Празе, 21 сьнежня 2019 году
Пратэст супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй у Празе, 21 сьнежня 2019 году

21 сьнежня ў Празе адбыўся другі пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, які зладзілі беларусы і беларускі Чэхіі. Папярэдняя акцыя 8 сьнежня адбылася на каляднай Старамесцкай плошчы пад лёзунгам «make Christmas, not integration».

Aўтар відэа —​ Ciprian Rafael Raeţchi​.

Прадстаўніца праекту беларусаў у Чэхіі BLRČR Крысьціна Шыянок сказала Свабодзе, што «мы вельмі ўсьцешаныя, што да нас сёньня далучыліся беларускія турысты, якія праходзілі побач. Ужо другі раз нас таксама прыходзяць падтрымаць мясцовыя ўкраінцы. Я бачу ў гэтым добрасуседзтва і салідарнасьць. Менавіта дзеля таго, каб выказаць сваю салідарнасьць з пратэстоўцамі ў Беларусі, беларусы замежжа і ладзяць цяпер па ўсім сьвеце пэрформансы, пікеты, шэсьці.

Гэта таксама добры сродак, як прыцягнуць увагу тых краінаў, у якіх мы жывем, да гэтак званай інтэграцыі Беларусі з Расеяй, якая насамрэч можа скончыцца стратай незалежнасьці. На жаль, ня ўсе гэта добра ўсьведамляюць».

Паводле чэскага заканадаўства, плошча імя Ф. Палацкага ў Празе, дзе праходзіў сёньняшні пікет, зьяўляецца месцам, дзе можна ладзіць сходы без папярэдняга паведамленьня ў любы дзень з 10:00 да 20:00.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG