Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі, грузіны, украінцы і беларусы ўдзельнічалі ў акцыі за незалежнасьць у Шчэціне. Фота


Акцыя за незалежнасьць у польскім Шчэціне. 20 сьнежня 2020 году.
Акцыя за незалежнасьць у польскім Шчэціне. 20 сьнежня 2020 году.

20 сьнежня ў польскім Шчэціне адбылася другая акцыя «За незалежнасьць», прымеркаваная да сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі. Паводле арганізатараў Антося Койпіша і Францішка Цярэшкі, у акцыі ўзялі ўдзел 20 чалавек, у тым ліку грузіны, украінцы і палякі.

Антось Койпіш і Францішак Цярэшка кажуць, што ў часе акцыі яе ўдзельнікі адчувалі падтрымку як з боку мінакоў, так і паліцыянтаў.

«Мы ня ведаем, што будзе з самой Расеяй празь дзесяць гадоў, але мы бачым не аптымістычныя тэндэнцыі, варта прыгадаць бясконцыя войны (Аўганістан, Чачня, Грузія, Украіна), — кажа Свабодзе Антось Койпіш. — Тое, што адбываецца зараз, прымушае нас дзейнічаць».

Францішак Цярэшка кажа Свабодзе, што глыбока перажывае за лёс сваёй краіны: " Некалі каля трыццаці «дэпутатаў незалежнасьці» аднавілі і нанова стварылі Беларусь. Я шчыра перакананы, што варта заўжды змагацца, нават калі вас 10-20 чалавек!"

Пасьля акцыі адбылася імпрэза з канцэртам ва Ўкраінскім Доме, на якой актывісты сьпявалі беларускія, грузінскія, украінскія і польскія песьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG