Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер дакладна: у беларускіх страўнях забароняць аднаразовы плястыкавы посуд


©Shutterstock
©Shutterstock

Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову ад 27 лістапада, паводле якой ва ўстановах грамадзкага харчаваньня ад 1 студзеня 2021 году будзе забаронены аднаразовы плястыкавы посуд.

Пры тым, як тлумачыць Міністэрства гандлю, сьпіс забароненага посуду яшчэ толькі мае быць вызначаны ў бліжэйшыя тры месяцы. Цяпер Мінгандлю ладзіць аналіз рынку посуду для грамадзкага харчаваньня, каб вызначыць, што забараніць.

Але падыход будзе такім: забараняюцца плястыкавыя вырабы і прадметы для накрываньня на стол, прыёму і захаваньня прадуктаў харчаваньня, не прызначаныя для паўторнага выкарыстаньня ў тэрмін службы.

Пра такую ініцыятыву Мінгандлю стала вядома летам, міністэрства пытала ў шэрагу ведамстваў і ў бізнэс-супольнасьці пра іхную пазыцыю наконт магчымай забароны, прасіла падлічыць колькасьць страўняў з аднаразовым посудам і дасьледаваць, ці нешта замінае ім карыстацца неаднаразовым.

У Эўразьвязе і Канадзе падобныя забароны таксама набудуць моц у 2021 годзе.

Аляксандар Лукашэнка загадваў Саўміну таксама паэтапна зьнізіць выкарыстаньне поліэтыленавых пакункаў і замяніць іх на больш экалягічныя шкло і паперу — гэткі пункт быў у сакавіцкай дырэктыве аб сельскай гаспадарцы. Але Мінгандлю палічыла, што забараняць плястыкавыя пакеты ў крамах яшчэ рана. Беларускія крамы абавязалі толькі мець папяровыя пакеты, а плястыкавыя не забаранілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG