Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогеру Павуку адмовілі ў пазове да міліцыі аб кампэнсацыі маральнай шкоды за ператрус


Андрэй Павук, архіўнае фота
Андрэй Павук, архіўнае фота

Якія былі падставы падазраваць блогера ў «ілжэмінёрстве», Павуку так і не паведамілі.

Калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду адхіліла апэляцыйную скаргу блогера Андрэя Павука на ранейшае рашэньне суду Акцябрскага раёну аб адхіленьні пазову да мясцовай міліцыі аб кампэнсацыі маральнай шкоды, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У сакавіку ў Павука правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку, самога яго затрымалі, а ягоную 5-гадовую дачку пакінулі адну ў кватэры. Гэта патлумачылі тым, што ад ягонага імя нібыта паведамілі пра бомбу, закладзеную ў выканкаме.

Па факце паведамленьня распачалі крымінальную справу за «ілжывае паведамленьне пра небясьпеку», у якой Павук фігураваў як падазраваны. Блогера зноў выклікалі ў міліцыю ў траўні, але ўжо ў якасьці сьведкі, калі нібыта атрымалі падобнае паведамленьне ад імя іншага блогера.

Павук дайшоў да Генэральнай пракуратуры, але так і не атрымаў адказу, на якой падставе ў яго праводзілі ператрус і чаму затрымлівалі (ніякіх паведамленьняў пра бомбу, якія нібыта мела міліцыя, яму так і не паказалі), а таксама не атрымаў адказу, хто нібыта рассылаў паведамленьні пра бомбы ад ягонага імя.

«Я адчуваю сябе бездапаможным, — кажа цяпер Павук. — Ня ведаю нават, што рабіць, як абараняць сябе і сваю сям’ю. Падаецца, няма ўжо аніякага выбару, апроч як стаць радыкалам».

Хто такі Андрэй Павук?

Андрэй Павук цяпер вядомы ў сувязі з крэатыўнымі акцыямі й пэрформансамі ў сваім родным пасёлку Акцябрскім (мястэчку Рудабелцы), спрэчкамі зь мясцовымі ўладамі. Яго і раней перасьледавалі за актывізм, у тым ліку судзілі з загадзя напісаным выракам. Таксама блогер вядзе YouTube-канал «Рудабельская паказуха», на які падпісаныя амаль 7500 чалавек.

Упершыню ж ягонае імя стала вядомае шырокай публіцы празь песьню «Я из деревни» — кліп, зьняты для конкурсу БРСМ, стаў інтэрнэт-мэмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG