Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы памілаваў двух асуджаных за шпіянаж расейцаў і спадзяецца абмяняць іх на літоўцаў


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа памілаваў асуджаных за шпіянаж расейцаў Мікалая Філіпчанку і Сяргея Маісеенку. Пра гэта паведамляе ТАСС.

У паведамленьні прэсавай службы літоўскага прэзыдэнта адзначаецца, што рашэньне было прынятае на падставе новага закону аб абмене асуджаных за шпіянаж.

Пасьля працэдуры памілаваньня Расея і Літва могуць правесьці абмен грамадзянамі, асуджанымі за шпіянаж.

Раней выданьне BNS пісала, што Літва можа абмяняць сваіх грамадзян Яўгена Матайціса і Арсьцідаса Тамашайціса, асуджаных у Расеі за дзяржаўную здраду і шпіянаж, на двух расейцаў. Паводле дадзеных выданьня, Расея можа таксама выдаць Літве былога нарвэскага памежніка Фрудэ Бэрга, асуджанага расейскім судом за збор інфармацыі аб расейскіх атамных падлодках паводле заданьня нарвэскай выведкі.

  • Расеец Мікалай Філіпчанка быў супрацоўнікам Фэдэральнай службы бясьпекі. У 2017 годзе ён быў прыгавораны Віленскім судом да 10 гадоў пазбаўленьня волі за шпіянаж. У тым жа годзе расейскі грамадзянін Сяргей Маісеенка быў прыгавораны Шаўляйскага судом да 10 з паловай гадоў пазбаўленьня волі за вярбоўку літоўскага афіцэра.
  • Грамадзянін Літвы і Расіі Яўген Матайціс, паводле дадзеных сьледзтва, зьбіраў зьвесткі аб расейскіх узброеных сілах на заданьне спэцслужбаў Літвы. У 2016 годзе суд у Калінінградзе асудзіў яго на 13 гадоў калёніі строгага рэжыму паводле артыкулу аб дзяржаўнай здрадзе.
  • Літовец Арсцідас Тамашайціс быў асуджаны ў Расеі на 12 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў шпіянажы.
  • 16 красавіка 2019 года Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў да 14 гадоў калёніі строгага рэжыму грамадзяніна Нарвэгіі Фрудэ Бэрга, прызнаўшы яго вінаватым у шпіянажы супраць Расеі.
  • Паводле вэрсіі сьледзтва, 62-гадовы Бэрг — былы пагранічны інспэктар на мяжы з Мурманскай вобласьцю, езьдзіў у камандзіроўкі ў Расею на просьбу супрацоўнікаў Вайсковай разьведвальнай службы Нарвэгіі, дзе зьбіраў інфармацыю аб расейскіх атамных падлодках. Абарона Бэрга не выключала, што яго маглі выкарыстоўваць «уцёмную» сапраўдныя шпіёны, бо палічылі яго прыдатнай кандыдатурай для выкананьня кур’ерскай працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG