Падзеі 4 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
4 лістапада 1887 году нарадзіўся Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) — беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч.
Таксама ў гэты дзень
1863 — расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ён быў расстраляны, нягледзячы на тое, што родныя і сябры здолелі атрымаць ад генэрал-губэрнатара Мураўёва дакумэнты пра зьмякчэньне прысуду. Але паведамленьне пра скасаваньне сьмяротнага пакараньня было накіравана ў Магілёў у вечар пасьля экзэкуцыі. Гэты эпізод апісаны Ўладзімерам Караткевічам у рамане «Нельга забыць».
1946 — Уступіў у сілу Статут ЮНЕСКА, Арганізацыі ААН па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры.
2008 — на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША перамогу атрымаў Барак Абама.
У гэты дзень нарадзіліся
1929 — Сяргей Карніловіч, дзяяч беларускай эміграцыі.
1940 — Яўген Гучок, беларускі паэт.
У памяці
1937 — расстраляны Аляксандар Вальковіч, дзяяч БНР, народны сакратар фінансаў БНР. У 1920 годзе эміграваў, у 1925 — вярнуўся ў БССР. У 1937-м асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да найвышэйшай меры пакараньня.
1937 — расстраляныя беларускі мастак Хрыстафор Даркевіч і ягоны брат, мастацтвазнаўца Пятро Даркевіч.