Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перапіс скончыўся. Але да вас яшчэ могуць прыйсьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад 1 да 6 лістапада перапісчыкі зноў пройдуць па некаторых кватэрах — мяркуецца, што зойдуць да кожнага дзясятага беларуса і спраўдзяць, ці нармальна іх перапісалі.

Прыблізна так і плянавалася зрабіць яшчэ ў 2018 годзе — у інструкцыі па арганізацыі перапісу насельніцтва (PDF), апублікаванай год таму, кантрольны абыход плянаваўся з 31 кастрычніка да 4 лістапада. Цяпер даты перасунулі.

У выбарку адрасоў для кантрольнага перапісу мусяць трапіць тыя, дзе людзі ўжо запоўнілі перапісныя лісты (як праз інтэрнэт, так і на стацыянарных участках ці ў час пакватэрнага абыходу). На кантрольны абыход маюць паслаць па два перапісчыкі — загадчыкаў участкаў і іхных памочнікаў.

Падчас кантрольнага абыходу ў рэспандэнтаў, якія запоўнілі анкеты цалкам, спытаюць усяго 10 пытаньняў, каб спраўдзіць, што ўсё запісана слушна. Калі нехта ня цалкам запоўніў анкету, прапануюць дазапоўніць.

На аднаго перапісчыка прыпадала 750 рэспандэнтаў на ягоным участку. З улікам тых, хто перапісаўся сам, выходзіла, што трэба перапісаць каля 40,48 чалавека за дзень. Некаторыя перапісчыкі наракалі, што не пасьпяваюць абысьці ўсе кватэры ці дамы, але Белстат запэўніваў, што ўсё ідзе паводле пляну, а павялічваць тэрміны перапісу ня будуць.

Прадстаўнікі Белстату абвяргаюць таксама зьвесткі пра тое, што нібыта будуць складацца сьпісы тых, хто праігнараваў перапіс.

Блогер Nexta тым часам сьцьвярджае, што перапісчыкам то загадвалі запісваць пустымі кватэры, якія яны не пасьпелі абысьці, то скасоўвалі рашэньне і казалі тэрмінова ісьці даперапісваць насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG