Беларуская кампанія «Мэдыя Куб» завяршае здымкі мастацкага фільма, падзеі якога адбываюцца ў чарнобыльскай зоне ў канцы 1980-х гадоў.
Паводле сюжэту група маладых людзей выпадкова трапляе ў зону адчужэньня, дзе і разгортваюцца падзеі трылера.
Бюджэт фільма — 1,3 мільёна рублёў. 422 тысячы рублёў — унёсак «Мэдыя Куба», астатнія 70% прафінансавала Міністэрства культуры Беларусі.
Нягледзячы на тое, што здымкі фільма яшчэ ня скончаныя, цікавасьць да яго праявілі ўжо некалькі замежных пракатных кампаній.