За 25 гадоў было толькі 2 гады, калі сьмяротны прысуд у Беларусі не выконваўся. Да Дня супраць сьмяротнага пакараньня Свабода сабрала ўсе прысуды ў адной інфаграфіцы.
10 кастрычніка — Усясьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Упершыню яго абвясьцілі ў 2003 годзе з ініцыятывы Ўсясьветнай кааліцыі па забароне сьмяротнага пакараньня. Беларусь — апошняя краіна Эўропы, дзе выносяцца і выконваюцца сьмяротныя прысуды.
Увесь тыдзень у Беларусі праходзяць імпрэзы, якія заклікаюць да адмены сьмяротнага пакараньня. Сёлета ў Беларусі вынесьлі 4 сьмяротныя прысуды. Два зь іх ужо выкананыя.