Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы прапануе Беларусі альтэрнатыву расейскай нафце


Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што Літва гатова даць Беларусі магчымасьці імпартаваць нафту праз Літву, у якасьці альтэрнатывы пастаўкам з Расеі, паведамляе літоўскі партал delfi.lt

Падчас інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CNN, кіраўнік літоўскай дзяржавы паведаміў, што Літва павінна дапамагчы залежнай ад Расеі Беларусі «захаваць хоць крыху незалежнасьці».

«Напрыклад, можна было б стварыць альтэрнатыўны канал імпартаваньня нафты праз (літоўскі – РС) порт, паколькі на сёньняшні момант яны (Беларусь – РС) цалкам залежаць ад расейскага газаправоду. Яны шукаюць альтэрнатыву. І тут ёсьць Літва». – заявіў Гітанас Наўседа.

Адказваючы на пытаньне, як на гэта адрэагуе прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, Гітанас Наўседа заявіў:

«Не думаю, што ён будзе задаволены, калі гэта пачуе».

І пасьля дадаў, што: «Але думаю, што дапамагчы ім гэта наша адказнасьць».

Прэм’ер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэўшам Маравецкім у жніўні, заявіў, што Літва і Польшча думаюць над праектам, які б мог дапамагчы зьнізіць энэргетычную залежнасьць Беларусі ад Расеі. Ён таксама сказаў, што думае над магчымай дывэрсыфікацыяй энэргетычных крыніц Беларусі з выкарыстаньнем інфраструктуры Літвы.

Аляксандар Лукашэнка раней заяўляў, што Беларусь магла б імпартаваць нафту праз Польшчу і краіны Балтыі, калі з Расеяй не атрымаецца дамовіцца наконт падаткаў.

Апэратар тэрмінала па перапрацоўцы нафты і звадкаванага прыроднага газу «Клайпедзкая нафта», што належыць Літве, таксама заяўляў што прадпрыемства можа супрацоўнічаць з Беларусьсю, калі беларускія ўлады вырашаць імпартаваць нафту праз літоўскі порт. Паводле апэратара, на працягу дзесяці гадоў яны ўжо дапамагалі беларускім перапрацоўчым прадпрыемствам ня толькі з экспартам нафтапрадуктаў, але і з імпартам сырой нафты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG