Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адстаўны амэрыканскі генэрал: Астравецкая АЭС — траянскі конь Расеі


Бэн Годжэс, чэрвень 2017
Бэн Годжэс, чэрвень 2017

Былы камандуючы Арміяй ЗША ў Эўропе Бэн Годжэс 2 кастрычніка заклікаў Эўразьвяз дапамагчы Літве паменшыць пагрозу з боку Астравецкай АЭС.

«Я спадзяюся, што ЭЗ запрапануе значны ўклад у сфэры экспэртызы і назіраньня, з мэтай зьмякчэньня становішча пры пагрозе магчымых аварый на Астравецкай АЭС», — сказаў у інтэрвію AFP Годжэс на форуме бясьпекі ў сталіцы Польшчы.

Ён папярэдзіў, што любы інцыдэнт на Астравецкай АЭС расейцы могуць выкарыстоўваць як «траянскага каня ... — як падман для прыкрыцьця нейкага гуманітарнага крызісу. І вось: расейскія вайскоўцы — у вашым рэгіёне».

Генэрал Годжэс узначальваў Армію ЗША ў Эўропе ў 2014-2017 гадах. Цяпер ён працуе кіраўніком катэдры стратэгічных дасьледаваньняў у Цэнтры аналізу эўрапейскай палітыкі.

Беларусь раней паведамляла, што Астравецкая АЭС будзе запушчаная ў канцы 2019 году.

Урад Літвы лічыць, што АЭС, якую будуе расейская карпарацыя «Росатом», не адпавядае стандартам бясьпекі.

Літва апошнім часам спрабавала пераканаць партнэраў у ЭЗ у неабходнасьці блякаваць імпарт электраэнэргіі гэтай станцыі на тэрыторыю ЭЗ, але ёй не ўдалося пераканаць ні ведамства ЭЗ, ні суседнюю Латвію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG