Днём 30 верасьня на паўднёвым захадзе Беларусі і 1 кастрычніка на ўсёй тэрыторыі Беларусі чакаецца моцны вецер з парывамі да 15–20 м/с, папярэджваюць мэтэаролягі. Абвешчаны «аранжавы ўзровень небясьпекі».
Такі прагноз значыць сапраўдную небясьпеку ня толькі матэрыяльнай шкоды і перашкодаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасьці, але і магчымасьць чалавечых ахвяраў. Але гэта яшчэ не «чырвоны ўзровень» — не ўраган.
На выпадак моцнага ветру МНС мае асобныя рэкамэндацыі.
На дзень 30 верасьня прагназуюць таксама дажджы на большай частцы тэрыторыі Беларусі. У асобных раёнах на паўднёвым захадзе магчымыя навальніцы, зранку магчымы туман. Тэмпэратуру прагназуюць да +12..+19°С, на паўднёвым усходзе да +22.