Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш чым на 10 метэастанцыях абнавіліся абсалютныя мінімумы тэмпэратур


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Больш чым на 10 метэастанцыях мінулай ноччу абнавіліся абсалютныя мінімумы тэмпэратур, піша БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Meteoinfo.by.

Халадней за ўсё было ў:

  • Клічаве — 4,8 градуса вышэй за нуль (6 у ноч на 4 жніўня 1999 года);
  • Бабруйску — 5,3 (6,9 у 1999-м);
  • Лынтупах — 5,5 (5,8 у 2011- м);
  • Верхнядзвінску — 5,9 (6 у 1976-м);
  • Беразіне — 5,9 (8 у 1999-м).

Абнавіліся рэкорды таксама ў:

  • Нарачы — 6,1 (6,7 у 1999-м);
  • Езярышчы — 6,3 (6,7 у 1999-м);
  • Жлобіне — 7,1 (7,2 у 1965-м);
  • Акцябры — 7,4 (7,7 у 1989-м);
  • Сянно — 7,8 (8,7 у 1999-м);
  • Мсьціславе — 8,3 (11,3 у 2016-м).

У Барысаве паўтарыўся рэкорд 54-гадовай даўніны — 8 градусаў.

Напярэдадні абнавіўся тэмпэратурны мінімум у:

  • Васілевічах — 6,6 (паўтарыўся рэкорд 1969 года);
  • Брагіне — 7,7 (7,9 у 1993 годзе).

Паводле прагнозу сыноптыкаў, ноч на 5 жніўня таксама будзе халоднай.

Раней Белгідрамет адзначаў, што сярэдзіна цяперашняга лета аказалася самай халоднай за апошнія 20 гадоў. Тэмпературныя антырэкорды ночы абнаўляліся 4, 5 і 13–16 ліпеня. Між тым першая трэць лета аказалася анамальна гарачай, новыя рэкорды фіксаваліся 18 дзён чэрвеня (з 4-га па 17-е, 20-га, 21-га, 26-га і 30-га), а таксама 1 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG