Дачыненьні Беларусі з NATO, у тым ліку з краінамі-суседзямі, ня шкодзяць супрацы з Расеяй. Пра гэта сказаў 4 верасьня дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Станіслаў Зась, перадае БелТА.
Што сказаў Зась?
«Нельга сказаць, што мы, дапусьцім, сабраліся ў Варшаве і там размаўлялі супраць кагосьці ці інтрыгі там плялі. Ні ў якім разе», — сказаў Зась.
- Паводле яго, партнэры ведаюць, што Расея — стратэгічны саюзьнік і партнэр Беларусі, якая разьвівае кантакты і з заходнімі суседзямі, і з Усходам.
- На наступным тыдні ў Беларусь прыедзе сакратар Савету бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў.
- У канцы жніўня з ініцыятывы замежных партнэраў адбылася сустрэча ў Варшаве. Прадстаўнікі Беларусі сустрэліся з калегамі з Украіны, Польшчы і ЗША для абмеркаваньня пытаньняў бясьпекі і нераспаўсюджваньня ядзерных матэрыялаў.