Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 22 тоны небясьпечных адкідаў вывезуць зь Беларусі ў Эўразьвяз


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь далучылася да Стакгольмскай канвэнцыі аб стойкіх арганічных забруджвальніках (САЗ), — піша БелТА, — і паабяцала да 2028 году цалкам абясшкодзіць адкіды з утрыманьнем поліхляраваных біфэнілаў. Гэта адзін з самых небясьпечных для прыроды і людзей тып арганічных злучэньняў.

Стойкія арганічныя забруджвальнікі

  • вельмі таксычныя,
  • назапашваюцца ў арганізмах і абʼектах навакольнага асяродзьдзя,
  • нават у малых канцэнтрацыях шкодзяць здароўю і прыродзе.

Падарунак з СССР

На 700 прадпрыемствах краіны ляжаць каля 4 тысяч тон адкідаў з утрыманьнем САЗ. Збольшага — трансфарматары і кандэнсатары савецкіх часоў. Гэта стварае пагрозу для людзей і прыроды ў выпадку надзвычайнага здарэньня.

Як будзе вырашацца праблема САЗ

Забруджаныя адкіды

  1. зьвязуць з паасобных складоў на цэнтралізаваныя пляцоўкі,
  2. зьмесьцяць у спэцыяльныя кантэйнэры,
  3. перавязуць у адну з краінаў Эўразьвязу,
  4. бясьпечна ўтылізуюць на спэцыялізаваным прадпрыемстве.

Да чэрвеня 2020 году плянуюць такім чынам пазбавіцца ад 22,5 т адкідаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG