Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Джона Толкіна


Джон Рональд Руэл Толкін
Джон Рональд Руэл Толкін

Падзеі 2 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 верасьня 1973 году памёр Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменьнік і мовазнаўца.

Таксама ў гэты дзень

1192 — скончыўся трэці крыжовы паход, кароль Рычард Львінае Сэрца і султан Саладын падпісалі мірную дамову.

1834 — Сэм’юэл Кольт запатэнтаваў рэвальвэр.

1928 — у Ленінградзе стварылі кінастудыю «Савецкая Беларусь». У 1939 годзе студыя пераехала ў Менск, у 1946 годзе яе перайменавалі ў «Беларусьфільм».

1945 — капітуляцыяй Японіі скончылася Другая сусьветная вайна.

1991 — Нагорна-Карабаская Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць ад Азэрбайджану

1996 — ва Ўкраіне ўвялі нацыянальную валюту — грыўну.

У гэты дзень нарадзіліся

Юлі Таўбін
Юлі Таўбін

1911 — Юлі Таўбін, беларускі паэт, перакладчык.

У памяці

1800 — Мацей Радзівіл, беларускі драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт.

1814 — Жан Эмануэль Жэлібэр, францускі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гарадзенскай мэдыцынскай акадэміі.

1998 — Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнавец, настаўнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG